Усе навіны

Ілля Аўсеенка: «У Расіі вельмі шмат моцных хлопцаў, у нас у Беларусі таксама хлопцаў шмат моцных»

4 студзеня, 22:44

Беларускі біятланіст Ілля Аўсеенка падзяліўся меркаваннем аб этапе Кубка Садружнасці ў Раўбічах.

– Канкурэнцыя сур'ёзная, таму што ў Расіі ёсць вельмі шмат моцных хлопцаў, у нас у Беларусі таксама хлопцаў шмат моцных. У кожнай гонцы ўвогуле не прадказальна, хто сёння пакажа што.

Холадна, тым больш у Беларусі вельмі вялікая вільготнасць, таму прабірае проста знутры мароз.

Я маразы не люблю, таму для мяне гэта крыху складанасці, але будзем старацца спраўляцца з гэтым, – сказаў Аўсеенка.