Усе навіны

Даратэя Вірэр другі раз запар прапусціць этап Кубка свету па біятлоне

9 студзеня, 14:20

Італьянская біятланістка Даратэя Вірэр па хваробе зноў не трапіла ў заяўку зборнай на этап Кубка свету ў Рупольдынгу, які пачнецца 10 студзеня.

Склад зборнай Італіі на этап у Рупольдынгу не зведаў ніякіх змен, у параўнанні са складам на Аберхоф.

У склад жаночай зборнай Італіі на пяты этап Кубка свету па біятлоне трапілі Ганна Аўкенталер, Ліза Вітоцы, Самуэла Камала, Рэбека Паслер, Мікела Карара і Беатрычэ Трабукі.

У мужчынскую зборную Італіі па біятлоне выклікалі Элія Дзені, Дзідзье Біяназа, Тамаза Джакамеля, Патрыка Браўнхофера і Лукаса Хофера.

Чакаецца, што Даратэя зможа вярнуцца на хатні этап сезона ў Антгольцы, які пачнецца 18 студзеня.

Апошні раз 33-гадовая Вірэр брала ўдзел у спаборніцтвах 14 снежня 2023-га ў спрынце ў Ленцэргайдэ, дзе заняла 32-е месца.