Усе навіны

Людміда Калінчык: «Некарэктна лічыць поспехі спартсмена па выступах у юніёрскім узросце, кожны раскрываецца з часам»

17 сакавіка, 23:06

Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па біятлоне Людміла Калінчык распавяла аб пераходзе ў Дарослы спорт.

«Пераломны момант у кар'еры любога біятланіста – гэта пераход з юніёраў у старэйшую групу. Менавіта тады ты пачынаеш разумець, ці гатовы ты да дарослага спорту і здольны пацягнуць усе нагрузкі. Вельмі многае таксама залежыць ад трэнера, які доўгі час праводзіць са спартсменам і бачыць яго перспектывы. У цэлым ці зможа гэты атлет дамагчыся поспехаў на міжнародным узроўні.

Не заўсёды карэктна лічыць поспехі спартсмена па выступах у юніёрскім узросце, таму што кожны раскрываецца з часам па-свойму. Вельмі важна таксама бачыць, як ён зможа адаптавацца ў нацыянальнай камандзе. Як прыклад нацыянальная мужчынская каманда. Некаторыя яшчэ зусім нядаўна выступалі ў моладзевых турнірах, а цяпер заслупавалі месца ў асноўнай камандзе сваімі выступамі ў Расіі», – сказала Калінчык.