Усе навіны

Гонкі чэмпіянату Расіі ў Цюмені з удзелам беларусаў адменены з-за тэракта ў Маскве

23 сакавіка, 08:55

На тэрыторыі Цюменскай вобласці 23 і 24 сакавіка з-за тэракту ў Маскве адменены ўсе спартыўныя і фізкультурныя мерапрыемствы.

Такім чынам гонкі чэмпіянату Расіі па біятлоне, з удзелам беларусаў таксама адмененыя.

Этап чэмпіянату Расіі папярэдне перанесены на 25-31 сакавіка:

25 сакавіка, 09:00 – Спрынт, мужчыны

25 сакавіка, 12:00 – Спрынт, жанчыны

26 сакавіка, 09:00 – Гонка праследавання, мужчыны

26 сакавіка, 12:00 – Гонка пераследу, жанчыны

28 сакавіка, 09:00 – Змешаная эстафета

28 сакавіка, 12:00 – Адзіночная змяшаная эстафета

30 сакавіка, 09:00 – Эстафета, жанчыны

30 сакавіка, 12:00 – Масстарт, мужчыны

31 сакавіка, 09:00 – Масстарт, жанчыны

31 сакавіка, 12:00 – Эстафета, мужчыны

Рашэнне было прынятае пасля тэракту ўвечары 22 сакавіка ў маскоўскай канцэртнай зале «Крокус Сіці Хол» перад выступам гурта «Пікнік»: некалькі невядомых расстрэльвалі людзей з аўтаматаў, учынілі выбухі і пажар у будынку. Як мінімум 60 чалавек загінулi, больш за 100 параненыя.