Усе навіны

Cола пра адмову ўключыць гімн Беларусі на чэмпіянаце Расіі: «Вельмі крыўдна, часам да слёз»

26 сакавіка, 16:21

Беларуская біятланістка Ганна Сола пасля перамогі на гонцы праследавання чэмпіянату Расіі адрэагавала на адсутнасць гімна Беларусі падчас цырымоніі ўзнагароджання.

Спартсменка не атрымлівала нават медаль. Залатая дасталася расіянцы Паліне Шаўніне.

– Атрымалася падняцца на першую прыступку пастамента. Я шчаслівая, што будзе граць гімн Беларусі. Гэтага хоча любы спартовец, – сказала да цырымоніі ўзнагароджання Сола.

Аднак пазней высветлілася, што гімн Беларусі не будзе ўключацца на чэмпіянаце Расіі.

– Вельмі крыўдна, часам да слёз. Падаецца, што мы павінны аб'ядноўвацца, калі нас то туды не дапускаюць, то сюды. Хочам – дадзім медалі, хочам – не. Такога не павінна быць, – сказала Сола.