Усе навіны

Сола пра тое, што Губерніеў уключыў ёй дзяржгімн Беларусі: «У чарговы раз вялікі дзякуй»

27 сакавіка, 09:31
1

26 сакавіка беларуская біятланістка Ганна Сола выйграла гонку пераследу на чэмпіянаце Расіі.

Беларускія спартсмены выступаюць па-за залікам, таму Сола засталася без медаля. Пры гэтым арганізатары адмовіліся ўключаць на цырымоніі ўзнагароджання рэжымнага гімна Беларусі, што засмуціла спартсменку.

Яе падтрымаў расійскі спорткаментатар Дзмітрый Губерніеў - ён уключыў ёй дзяржгімн на тэлефоне падчас інтэрв'ю ў прамым эфіры.

Пасля гэтага беларуска яшчэ раз падзякавала Губерніеву сваім Instgram.

«У чарговы раз вялікі дзякуй», – сказала Сола.