💃Tribuna.com адкрывае вакансію Affiliate Manager
19 красавіка 2023, 13:57Вакансія
Усе навіны

Марк Селбі – першы гулец у гісторыі, які зрабіў максімальны брэйк у фінале ЧС па снукеры

2 траўня 2023, 20:28

Англійскі снукерыст Марк Селбі стаў першым гульцом у гісторыі, які зрабіў максімальны брэйк у фінале чэмпіянату свету.

Адзначым, што цяперашнія спаборніцтвы праходзяць на радзіме Селбі – у Шэфілдзе, Англія.

Рэкорднае дасягненне англічанін выканаў у 16-м фрэйме матча супраць Люкі Брэселя. Сэлбі набраў 147 ачкоў, што з'яўляецца максімальна магчымай серыяй у снукеры.

Усяго ў гісторыі чэмпіянатаў свету было 14 максімальных брэйкаў.