Tribuna/Футбол/Блогі/О духе времени/Лукашэнка ў манеры блазна назваў сябе і Пуціна «таксічнымі людзьмі». Экс-футбалістцы зборнай Расіі гэтага падалося мала – і яна ўсыпала напоўніцу

Лукашэнка ў манеры блазна назваў сябе і Пуціна «таксічнымі людзьмі». Экс-футбалістцы зборнай Расіі гэтага падалося мала – і яна ўсыпала напоўніцу

«Фашысты, якім няма месца ў сучасным свеце».

Аўтар — bytribuna com
21 снежня 2022, 00:01
2
Лукашэнка ў манеры блазна назваў сябе і Пуціна «таксічнымі людзьмі». Экс-футбалістцы зборнай Расіі гэтага падалося мала – і яна ўсыпала напоўніцу

Футбалістка "Эспаньёла" і зборнай Расіі Надзея Карпава пракаментавала сустрэчу ў Мінску Аляксандра Лукашэнкі, які ўтрымлівае ўладу сілай, і прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Заява спартоўкі аказалася рэзкай, а адрэагавала яна на блазнерства экс-кіраўнік НАК Беларусі. Лукашэнка з'едліва назваў Пуціна і сябе суагрэсарамі, самымі шкоднымі і таксічнымі людзьмі на планеце.

Спартсменка вырашыла, што фармулёўка недастаткова дакладная - і прапанавала сваю:

«Вы - у###і, вы - поскудзь. Вы тыя, хто зладзіў генацыд. Вы тыя, каго трэба судзіць. Вы не проста таксічныя, вы я###я фашысты, якім даўно няма месца ў сучасным свеце. Спадзяюся, вы атрымаеце тое, што заслугоўваеце. Бо дабро заўсёды перамагае зло. Да чорта Путлера, да чорта вайну», - напісала Карпава ў Instagram.

Карпава займаецца футболам з 12 гадоў. Пасля дзявятага класа дзяўчына пераехала з Яраслаўля ў Звянігарад, дзе паступіла ў вучэльню алімпійскага рэзерву. У 2011-м прайшла адбор у дубль «Расіянкі», аднак пазней сышла з каманды: не задаволіў штомесячны заробак у 20 тысяч расійскіх рублёў. Бацька, які сам гуляў у футбол на аматарскім узроўні, чакаў, што дачка вернецца дадому і паступіць у педагагічны інстытут. Сама Карпава казала, што добра здала іспыты і паступіла ў ВНУ, аднак у самым пачатку вучобы з'ехала на зборы, а пазней патрапіла ў спісы на адлічэнне.

У чэмпіянаце Расіі Надзея гуляла да 22 гадоў, выступаючы за «Зоркі» і «Чартанава». У 2016-м стала лепшым бамбардзірам турніру з васьмю мячами. У верасні 2017-га расіянка перайшла ў "Валенсію", падпісаўшы з клубам двухгадовы кантракт. Першы час Карпава атрымлівала стабільную гульнявую практыку, але з часам страціла месца ў старце. У снежні 2018-га паўабаронца дамовілася з «Валенсіяй» аб скасаванні кантракта па дамове бакоў. За два няпоўныя сезоны яна правяла за каманду 24 матчы і забіла тры мячы.

Карпава не пакінула чэмпіянат Іспаніі і перайшла ў "Севілью". У гэтым клубе расіянка правяла паўтара сезона. У суме згуляла 28 матчаў і шэсць разоў паразіла вароты суперніц.

Апошнія сезоны дзяўчына выступае за "Эспаньёл". Пакуль кар'ера ў камандзе не асабліва складаецца. У мінулым сезоне "Эспаньёл" пакінуў элітны дывізіён, а сама футбалістка парвала крыжападобныя звязкі.

У 2016-м Карпава дэбютавала за зборную Расіі. У наступным годзе паехала на чэмпіянат Еўропы, дзе правяла тры матчы ў групе. Апошні матч паўабаронцы датаваны 2019 годам. Усяго футбалістка правяла за нацкаманду 24 матчы, у якіх вызначылася шасцю галамі.

Паралельна з футболам Карпава актыўна вядзе Instagram, дзе ў яе зараз 139 тысяч падпісчыкаў. Часам у ім Надзея выказваецца на вострыя тэмы. Надзея адной з першых сярод расійскіх спартоўцаў выказалася супраць уварвання Расіі ва Украіну.

«Расійская прапаганда спрабуе пераканаць расіян, што мы - вельмі асаблівая нацыя, а ўвесь свет настроены супраць нас і нашай «унікальнай місіі». Пра якую асаблівую місію ідзе гаворка? Я не лічу расіян асаблівымі. У той жа час не саромеюся таго, што я руская, таму што Расея - гэта не значыць урад і Уладзімір Пуцін», - заявіла футбалістка ў чэрвені.

Крыху пазней дзяўчына здзейсніла камінг-аўт, да якога, паводле яе прызнання, доўга рыхтавалася.

«Я перастала баяцца казаць пра некаторыя рэчы. Разумею, што ніхто не будзе вінаваціць мяне за тое, што жыву з дзяўчынай. Тут тое, што ты лесбіянка, не стыгматызуюць. Тут трэнер можа спытаць: "Твая дзяўчына прыйдзе на матч?" Я проста падумала: ваў! У Расіі людзі пытаюцца, ці ёсць у цябе хлопец. Тут пытаюцца, ці ёсць у цябе "партнёр" - pareja", - распавядала Карпава.

Іншыя пасты блога

Усе пасты