Tribuna/Хакей/Блогі/О духе времени/Рэжым выкінуў 7 млн долараў на яшчэ адзін лядовы ў райцэнтры – такіх ужо панаставілі ў беднай правінцыі, дзе няма ні сур'ёзнага хакея, ні футбола вышэй за Д3

Рэжым выкінуў 7 млн долараў на яшчэ адзін лядовы ў райцэнтры – такіх ужо панаставілі ў беднай правінцыі, дзе няма ні сур'ёзнага хакея, ні футбола вышэй за Д3

Не акупляліся і наўрад ці пачалі.

Аўтар — bytribuna com
5 траўня 2023, 09:13
Рэжым выкінуў 7 млн долараў на яшчэ адзін лядовы ў райцэнтры – такіх ужо панаставілі ў беднай правінцыі, дзе няма ні сур'ёзнага хакея, ні футбола вышэй за Д3

4 траўня ў Беларусі ў прысутнасці буйных рэжымных чыноўнікаў адкрылі чарговы лядовы палац - на гэты раз у Астраўцы. Яго пабудова запатрабавала два з паловай гады і 18 мільёнаў рублёў (больш за 7 мільёнаў долараў). Лёд абстаўлены трыбунамі на 300 месцаў. Цалкам магчыма, што рэжым прыдумае пад новы аб'ект і новую хакейную каманду - пакуль жа адкрывалі яго юнацкія "Алмаз" з Дзятлава і "Лядовыя рыцары" са Смаргоні.

Чарговае збудаванне для хакея, любімай гульні Аляксандра Лукашэнкі, стала як мінімум 40-м у Беларусі - у пачатку дзеяння дыктатарскага рэжыму іх было ў 10 разоў менш. Вельмі відавочна, што столькі арэн не з'явілася б, калі б Лукашэнка застаўся футбалістам. Пры гэтым адправіць дзіця займацца хакеем застаецца дарагім задавальненнем - амуніцыі ў гэтым відзе трэба шмат. Добра, дапусцім, у Астраўцы могуць сабе дазволіць - раён у лідэрах па сумах заробкаў у Беларусі з таго часу, як рэжым з горам напалову запусціў атамную электрастанцыю. Па самых свежых даных, за першы квартал 2023-га, сярэдні заробак у тых краях - чыстыя 1900 рублёў (660 даляраў), што на 28% вышэй, чым у сярэднім па краіне.

Але чым, акрамя капрызу рэжыму, можна растлумачыць з'яўленне кучы палацаў у бедных беларускіх рэгіёнах? Добра, у Бярозе (зарплата 450 долараў на рукі, 87% ад сярэднебеларускага ўзроўню) арэну будаваў мясцовы прарэжымны алігарх Юрый Чыж. Вось толькі потым ён трапіў у няласку і за краты, збяднеў, а яго лядовы беспаспяхова спрабавалі прадаць з дзяржаўкцыёну. Гэта не замінала гуляць там камандзе беларускага Д2 «Собаль», якая стала шостай у выніковай класіфікацыі сезона-2022/23. Глядзець на яе поспехі хадзіла ў сярэднім 183 чалавекі.

На арэнах у многіх іншых райцэнтрах з хакейных ёсць толькі дзіцяча-юнацкія школы, але не клубы. Галоўная актыўнасць такіх палацаў, акрамя магчымых летніх збораў прыезджых каманд, - масавыя катанні. Пры гэтым часта ў населеных пунктах, што абцяжараныя лядовымі палацамі, і з футболам не ахці - каманды добра калі маюцца ў Д3, які сёння праводзіцца ў фармаце "ўсе запар". Вось некалькі прыкладаў:

• Лунінец (чысты заробак 415 долараў, 80% ад рэспубліканскага) – лёд цалкам у арэнду аддаюць за 55 долараў за гадзіну, катанне каштуе долар за 45 хвілін, канькі – крыху менш за долар, «Лунінец» быў трэцім у зоне «Усход» брэсцкага дывізіёна леташняга футбольнага Д3. Хакейнага клуба ў чэмпіянаце няма;

• Кобрын (чысты заробак 440 долараў, 86% ад рэспубліканскага) - пляцоўка каштуе 50 долараў за 45 хвілін, катанне - крыху менш за долар за такі ж тэрмін, канькі - 1,1 долара, мясцовы футбольны «Атлант» у Д3-2022 стаў апошнім у зоне "Захад" брэсцкага дывізіёна. Хакейнага клуба ў чэмпіянаце няма;

• Пружаны (чысты заробак 420 долараў, 82% ад рэспубліканскага) – зняць пляцоўку каштуе 66 долараў за гадзіну, катанне – 0,8 долара за 45 хвілін, канькі – роўна столькі ж, “Пружаны” ў 2021-м занялі шостае месца ў зоне. «Захад» брэсцкага дывізіёна футбольнага Д3, а 2022 прапусцілі (але ўжо вярнуліся). Хакейнага клуба ў чэмпіянаце няма;

• Горкі (чысты заробак 380 долараў, 74% ад рэспубліканскага) - пры жаданні зняць пляцоўку можна за 68 долараў у гадзіну, 45 хвілін проста катанні на каньках абыдуцца ў 1,2 долара, яшчэ долар за пракат канькоў, у футболе «Горкі» ў летась выйгралі магілёўскі дывізіён Д3, але ў агульным плэй-оф адразу ж вылецелі. Хакейнага клуба ў чэмпіянаце няма;

• Шклоў (чысты заробак 415 долараў, 80% ад рэспубліканскага) – чамусьці асабліва дорага і са сваімі прыколамі: за пляцоўку хочуць 92 долары за гадзіну, але калі гэта для вяселля – то ўжо толькі 80, катанне абыдзецца ў 1,5 долара за 45 хвілін, але ёсць зніжка для сябраў рэжымнага «саюза моладзі», канькі - у 1,4 долара, у футболе шклоўскі «Спартак» стаў другім у магілёўскім дывізіёне Д3-2022, але ў плэй-оф скончыў разам з «Горкамі». Хакейнага клуба ў чэмпіянаце няма.

У 2015-м «Прессбол» даведваўся пра фінансавую сітуацыю ў рэгіянальных лядовых. Усе, хто раскрыў інфармацыю, адсправаздачылілся аб класнай запаўняльнасці (у большасці 90% і вышэй). Толькі вось выйсці на акупляльнасць гэта ніяк не дапамагала - кобрынскі палац меў паказчык у 28%, горацкі - 15-20%, а лунінецкі - усяго 12%. Астатнія грошы на ўтрыманне лядовых паступалі з дзяржбюджэту, і наўрад ці з таго часу нешта моцна змянілася. Гэта істотныя сумы - у свой час палац Чыжа без дабрадзея за пару месяцаў толькі па электрычнасці набраў даўгоў на 25 тысяч долараў.

Цяпер траты будуць ісці яшчэ на адну арэну. А замест лядовых можна было б будаваць куды больш эканамічныя залы для многіх гульнявых відаў.

Іншыя пасты блога

Усе пасты