Tribuna/Футбол/Блогі/Футбольное поле/Цыкл скончыўся. Першы і, напэўна, апошні турніры Раналду ў зборнай склаліся аднолькава – параза аўтсайдэру, слёзы, адчай

Цыкл скончыўся. Першы і, напэўна, апошні турніры Раналду ў зборнай склаліся аднолькава – параза аўтсайдэру, слёзы, адчай

І гулялі амаль ідэнтычна.

11 снежня 2022, 10:59
1
Цыкл скончыўся. Першы і, напэўна, апошні турніры Раналду ў зборнай склаліся аднолькава – параза аўтсайдэру, слёзы, адчай

Зборная Партугаліі сенсацыйна прайграла Марока у чвэрцьфінале ЧС-2022 – 0:1. Пасля матча пакуль яшчэ галоўная зорка каманды Крышціяну Раналду шмат плакаў, але гэта ўжо не змяніла б рэзультату.

Так ужо адбывалася – у 2004-м. Тады ў фінале дамашняга Еўра Партугалія не менш сенсацыйна прайграла Грецыі – і матчы склаліся амаль ідэнтычным чынам.

Усё вырашыла памылка брамніка

2004 год. Грэцыя падавала свой першы вуглавы ў матчы, мяч паляцеў на галаву Ангеласа Харысцеаса, тады як брамнік Партугаліі Рыкарду да мяча не дацягнуўся.

2022 год. Мараканец Юсеф Эн-Несіры галавой закрыў падачу Ях'і Аціят-алы. Дыёгу Кошта кінуўся на мяч, чым спрасціў задачу для Эн-Несіры – таму трэба было проста пераскочыць руку.

Па статыстыцы Партугалія мела поўную перавагу

2004 год. Грэцыя амаль увесь час правяла ў абароне, а гол Харысцеаса так і застаўся адзіным ударам каманды ў сектар брамы Рыкарду (хаця каманда мела яшчэ адзін забойны момант).

Валоданне мячом: 58% Партугалія, 42% Грэцыя

Удары: 17:4

Удары ў створ: 5:1

2022 год. Партугалія выглядала як Іспанія ў валоданні мячом, мела некалькі момантаў, каб забіць, але так і не змагла гэтага зрабіць.

Валоданне мячом: 73% Партугалія, 27% Марока

Удары: 11:9

Удары ў створ: 3:3

Абодва матчы адзначыліся даволі прымітыўнымі наваламі і закідамі з боку Партугаліі – быццам бы створанымі дзеля таго, каб паспяхова іх адбіваць.

Абодва матчы скончыліся слязьмі Раналду

2004 год. Першы дарослы турнір Крышціяну – пачынаў з двух матчаў у запасе, але да фіналу захаваў за сабою месца ў аснове.

2022 год. Напэўна, апошні буйны турнір Раналду – у плэй-оф ён ужо ператварыўся ў гульца запасу. Ды і ўзрост, 37 гадоў, ужо намякае на неабходнасць заканчваць.

Фота: Bleacher Report, iF2is, скрыншоты трансляцыі

Іншыя пасты блога

Усе пасты