Tribuna/Футбол/Блогі/Футбольное поле/🔥 «Дзюдэланж» і «Сэнт-Патрыкс» раздалі агню ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый: аўтагол брамніка ўдарам галавою ад дугі, камбэк і хет-трык абаронцы ў меншасці
Відэа

🔥 «Дзюдэланж» і «Сэнт-Патрыкс» раздалі агню ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый: аўтагол брамніка ўдарам галавою ад дугі, камбэк і хет-трык абаронцы ў меншасці

Які вынік супрацьстаяння?

Аўтар — Alex Zagorski
22 ліпеня, 14:37
🔥 «Дзюдэланж» і «Сэнт-Патрыкс» раздалі агню ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый: аўтагол брамніка ўдарам галавою ад дугі, камбэк і хет-трык абаронцы ў меншасці

20 чэрвеня, пакуль «Нёман» выбіваў «Вадуц», а мінскае «Дынама» вылетала ад «Жалезначара», гледачы супрацьстаяння 1-га кваліфікацыйнага раунда Лігі канферэнцый ірландскага «Сэнт-Патрыкса» і «Дзюдэланжа» бачылі сапраўдны эпік.

Каманда з Люксембурга прыехала на «Рычманд Парк» лідарам двубою (у першым матчы перамаглі 2:1) і пацвердзіла статус ужо напачатку гульні – на 9-й хвіліне Уге-Сіцэ ван Лінген вывеў «Дзюдэланж» наперад. Але ўжо праз 13 хвілін «Сэнт-Патрыкс» пачаў свой камбэк. Спачатку зафэйліл брамнік люксембуржцаў Дзідзье Дэпрэ, які няўдала згуляў на выхадзе і ўдарам галавою ад дугі (!) накіраваў мяч у сваю сетку.

А на 60-й хвіліне паўабаронца 2005 года нараджэння Адам Мёрфі вывеў «Сэнт-Патрыкс» наперад і зраўняў агульны лік супрацьстаяння.

Шчасце ірландцаў на «Рычманд Парк» доўжылася толькі 7 хвілін, пакуль ван Лінген не адзначыўся ў другі раз. Закамбэчыць «Сэнт-Патрыкс» не здолеў нават тады, калі на 88-й хвіліне «Дзюдэланж» застаўся ў меншасці. Больш за тое, на 90+5 хвіліне ван Лінген аформіў хет-трык! Вось усе галы нідэрландскага абаронцы:

Такім чынам, «Дзюдзеланж» дзякуючы перамозе з агульным лікам 5:3 прайшоў далей. У наступным раундзе люксембуржцы згуляюць супраць трэцяй каманды чэмпіянату Мальты – «Гзіра Юнайтэд».

Чарговы вогненны матч у кваліфікацыі Лігі канферэнцый!

Чытайце таксама:

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты