Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Красуні-заўзятаркі стварылі жаночую каманду «Крумкачоў»!

Красуні-заўзятаркі стварылі жаночую каманду «Крумкачоў»!

Аўтар — Tribuna.com
18 чэрвеня 2022, 12:58
Красуні-заўзятаркі стварылі жаночую каманду «Крумкачоў»!

Ютуб-канал «Крумкачоў» выходзіць за межы асноўнай каманды! Новы відэаролік распавядае пра жаночы «філіял» клуба з шыкоўнай назвай «Krumka cheeks».

Прыхільніцы «Крумкачоў» — эканамісты, айцішніцы, студэнткі, маркетолагі, юрысты, інжынеры — стварылі сваю каманду напрыканцы 2021-га. І вось ужо больш за паўгода яна існуе амаль што ў прафесійным фармаце — з рэгулярнымі трэніроўкамі і нават трэнерам...

Праглядзеўшы гэты выпуск, вы даведаецеся:

— да каго з зорак мужчынскага футбола падобныя гульцы «Крумкачыкс»;

— як ацэньваюць уменні дзяўчат футбалісты мужчынскай каманды «Крумкачоў» Ян Камароў і Паша Лісюк, якія правялі ім майстар-клас;

— ці праўда, што кажная заўзятарка марыць выйсці замуж за футбаліста;

— калі «Krumka cheeks» правядуць першую гульню ў сваёй гісторыі;

Спойлер: гэта здарыцца ўжо тады, калі выпуск набярэ больш за 1500 праглядаў.

😉 Напрыканцы, як заўжды, конкурс з суперпрызам!

Источник: ФК «Крумкачы»

Іншыя пасты блога

Усе пасты