Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Беларусаў 5 гадоў не было ў топ-лiзе Ізраіля – і тут дэбютавалі адразу ўдвух: адзін дапамог перарваць 15-матчавую серыю без перамог, другі пабачыў сумны антураж

Беларусаў 5 гадоў не было ў топ-лiзе Ізраіля – і тут дэбютавалі адразу ўдвух: адзін дапамог перарваць 15-матчавую серыю без перамог, другі пабачыў сумны антураж

Абодва ў выніку перамаглі.

Аўтар — bytribuna com
9 студзеня 2023, 17:00
Беларусаў 5 гадоў не было ў топ-лiзе Ізраіля – і тут дэбютавалі адразу ўдвух: адзін дапамог перарваць 15-матчавую серыю без перамог, другі пабачыў сумны антураж

Элітны дывізіён Ізраіля, дзе беларускіх футбалістаў не было амаль пяць гадоў (з таго часу, як Ягор Філіпенка выступаў за сталічны «Макабі» і «Ашдод»), гэтай зімой папоўніўся адразу двума нашымі суайчыннікамі. З мінскага "Дынама" ў "Ірані Кір'ят-Шмона" перабраўся 24-гадовы вінгер Іван Бахар, а казахстанскую "Астану" на "Хапаэль" з Хайфы змяніў 31-гадовы абаронца Дзяніс Палякоў. Абодва дэбютавалі за свае новыя каманды ў мінулыя выходныя - распавядаем, як склаўся для іх старт.

Палякоў перамог пры антырэкордзе сезона

Дасведчаны абаронца выйшаў на замену ў хатнім матчы супраць «Хапаэля» з Хадэры, які перад вочнай сустрэчай новую каманду беларуса апярэджваў на тры ачкі (адпаведна супернікі займалі сёмае і пятае месцы). Характэрна, што матч калектываў, якія прэтэндуюць на месца ў топ-5 чэмпіянату, сабрала ўсяго 1800 гледачоў на трыбунах - антырэкорд для хатніх паядынкаў "Хапаэля" ў гэтым сезоне. Рэкордная ж наведвальнасць 30-тысячнага стадыёна "Самі Офер" здарылася ў лістападзе на "дэрбі Хайфы": на матч мясцовых "Хапаэля" і "Макабі" (дзеючага ізраільскага чэмпіёна і лідара) прыйшло амаль 27 тысяч гледачоў.

Што да дэбюту Палякова, то тут пры, па сутнасці, роўнай гульні ўпэўненую па ліку перамогу атрымалі гаспадары - 3:0. Беларус з'явіўся на полі на 73-й хвіліне сустрэчы - і яго каманда амаль адразу забіла. Праўда, да таго моманту яна ўжо вяла 2:0. За адведзены час легіянер паспеў зрабіць 12 перадач (10 дакладных), выйграць усе 3 адзінаборствы (уключаючы адно верхавое), здзейсніць 3 перахопы і двойчы страціць мяч (абодва разы на сваёй палове поля).

Госці мелі шанец забіць у канцоўцы гол прэстыжу: экс-форвард «Слуцка» Стывен Альфрэд быў збіты галкіперам Хайфы ў штрафной, але аднаклубнік нігерыйца зусім ужо бяздарна ўдарыў з 11-метровай адзнакі.

Дзякуючы перамозе «Хапаэль» з Хайфы ў табліцы перабраўся з сёмага радка на пяты, адначасна абагнаўшы «Бейтар» з Іерусаліма (за яго 11 мячоў у 11 сустрэчах забіў малдаўскі экс-форвард «Віцебску» і «Шахцёра» Іён Нікалаэску). Праўда, адрыў ад «Хапаэля» з Іерусаліма, які ідзе на чацвёртым радку, складае 7 ачкоў.

Каманда Бахара перапыніла серыю паражэнняў з 15 матчаў

Днём пазней сустракаліся суседзі па турнірнай табліцы, якія рашаюць зусім іншыя задачы. «Ірані Кір'ят-Шмана» Івана Бахара гасцяваў у «Макабі» з Бней-Рэйне (там гуляе ўкраінскі паўабаронца Аляксандр Наёк, добра вядомы па выступах з мінскае і брэсцкае «Дынама», а таксама «Рух») - каманды перад гэтым турам займалі апошнія радкі табліцы. За гульнёй назіралі каля дзвюх тысяч балельшчыкаў.

Бахар атрымаў крыху больш гульнявога часу за Палякова: падпісант за Лукашэнку з'явіўся на полі на 61-й хвіліне пры ліку 0:0. А праз 15 хвілін яго каманда забіла першы і, як аказалася, адзіны гол у матчы.

Наколькі важная была гэтая перамога для новага клуба Бахара, лепш за ўсё кажуць эмоцыі галоўнага трэнера Ніра Беркавіча: каманда перапыніла 15-матчавую (!) серыю без перамог у чэмпіянаце - апошні раз «Ірані Кір'ят-Шмана» быў мацнейшы за суперніка ў жніўні ў першым туры сезона. 39-гадовы спецыяліст назваў гэтую перамогу самай важнай у кар'еры.

Дзякуючы гэтаму поспеху "Ірані" абагналі не толькі "Макабі" з Бней-Рэйне, але і "Секцыю" з Нес-Цыёны, пакінуўшы зону вылету.

Бахар за паўгадзіны зрабіў 10 перадач (8 дакладных), здзейсніў дзве абводкі (100% паспяховых), выйграў 7 адзінаборстваў з 11, пяць разоў страціў мяч, а таксама адзін раз беспаспяхова навесіў у штрафную.

Ужо 21 студзеня Палякаў і Бахар могуць сустрэцца на полі: "Макабі" з Хайфы выступіць у якасці гаспадароў.

Іншыя пасты блога

Усе пасты