Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Калі б кожны рэгіён Беларусі сабраў сваю зборную ў футболе, вось як яны выглядалі б (здаецца, у Мінска няма канкурэнтаў)

Калі б кожны рэгіён Беларусі сабраў сваю зборную ў футболе, вось як яны выглядалі б (здаецца, у Мінска няма канкурэнтаў)

Хто перамог бы ў такім турніры?

Аўтар — bytribuna com
29 лістапада, 14:23
2
Калі б кожны рэгіён Беларусі сабраў сваю зборную ў футболе, вось як яны выглядалі б (здаецца, у Мінска няма канкурэнтаў)

Сочачы за чэмпіянатам Беларусі, мы мала думаем пра тое, дзе нарадзіліся нашыя футбалісты. Ну, беларусы і беларусы – якія яшчэ могуць быць пытанні? І ўсё ж геаграфія свайго футбола досыць шырокая. Давайце паглядзім, якія вобласці даюць наймацнейшых у Беларусі гульцоў, а якія гарады і вёскі даюць такіх гульцоў вобласцям.

Брэсцкая вобласць

З вядомых прадстаўнікоў гэтай вобласці, хто варты месца ў лакальнай зборнай, у родным рэгіёне выступае толькі ўраджэнец Камянца Сяргей Кісляк («Дынама» Брэст). Адразу чацвёра мінулы сезон правялі ў сталічным «Дынама» – пінчук Аляксей Гаўрыловіч, Аляксей Вакуліч з Івацэвічаў, а таксама брастаўчане Павел Сядзько і Уладзіслаў Марозаў. Гэтая пяцёрка не згубілася б і ў зборных іншых рэгіёнаў.

Бараніць гонар Берасцейшчыны з-за мяжы прыехалі б пінчук Максім Плотнікаў («Каспій», Казахстан), брастаўчанін Яраслаў Арашкевіч («Мастар», Боснія і Герцагавіна), прадстаўнік Баранавічаў Ягор Хвалько («Кяпаз», Азербайджан) і Андрэй Салавей з Бярозы («Аксу», Казахстан).

Ураджэнец Баранавічаў Данііла Сілінскі выступае за «Гомель», а Вадзім Пабудзей з аграгарадка Востраў Ганцавіцкага раёна – у «Тарпеда-БелАЗ».

Віцебская вобласць

«Золатаў, Пячэнін, Шкурын, Карпіцкі, Шуманскі, Волкаў Захар, Волкаў Сяргей, Эбонг, Навумаў. Не, гэта не зборная Беларусі. Калі абстрагавацца ад эканомікі, памылкі клубных спецыялістаў, рэгламентаў, глабальнага пацяплення, і памарыць, то гэта склад сённяшняга «Віцебску» мог бы быць. А сапраўды склад бомба», – напісаў агент Валерый Ісаеў.

Аднак ёсць у вобласці і пазіцыі для тых, хто гуляе ў беларускай вышэйшай лізе. Напрыклад, варатарская і флангі паўабароны. На іншых гралі б выключна беларускія легіянеры – усе акрамя віцябляніна Іллі Шкурына («Сталь», Польшча) выступаюць у чэмпіянатах краін былога СССР.

У складзе можна знайсці яшчэ васьмярых ураджэнцаў Віцебску – Дзяніса Садоўскага («Славія»), Кірыла Печаніна («Арэнбург», Расія), Захара Волкава («Хімкі» Расія), Мікіту Навумава, Яўгена Бярозкіна (абодва – «Кызыл-Жар», Казахстан), Мікалая Золатава («Колас», Украіна), Макса Эбонга («Астана», Казахстан) і Ягора Карпіцкага («Крылы Саветаў», Расія). Усяго два футбалісты прадстаўлялі б райцэнтры – Дзмітрый Гірс («Слуцк») з Чашнікаў і Кірыл Чарнавок (БАТЭ) з Верхнядзвінска.

Гомельская вобласць

Мабыць, самая сціплая па персаналіях зборная, затое вельмі дасведчаная (шасці з 11 ужо больш за 30 гадоў). Такіх гульцоў магло быць яшчэ болей, каб рэчачанін Іван Маеўскі не завяршыў карʼеру ў чэмпіянаце Славеніі, дзе выступаў за «Цэле». Таму разбавім склад іншым ураджэнцам Рэчыцы – 19-гадовым Аляксандрам Гузам, які праводзіць першы сезон у якасці стабільнага гульца старту ў «Іслачы».

У складзе зборнай Гомельскай вобласці адразу чатыры прадстаўнікі КПЛ – гамельчукі Дзмітрый Барадзін («Кайсар»), Руслан Юдзянкоў, Антон Шрамчанка з Рагачова (абодва – «Мактаарал») і Ілля Чарняк з вёскі Яроміна Гомельскага раёна («Каспій»). Знаходзім месца і для двух гульцоў «Гомеля» – Сяргея Мацвейчыка і Ягора Траякова (абодва якраз і пачыналі прафесійныя карʼеры ў клубе з роднага горада). У абласным цэнтры нарадзіўся і галкіпер Канстанцін Рудзянок – срэбны прызёр гэтага сезона з «Нёманам».

Дуэт нападаючых складаюць мазырчукі Дзяніс Лапцеў (БАТЭ) і Андрэй Варанкоў (ДПММ, Бруней), а іх зямляк Глеб Шаўчэнка («Тарпеда», Расія, Д2) закрые правы фланг абароны.

Гродзенская вобласць

Большасць гульцоў гэтай зборнай прадстаўляюць раённыя цэнтры. У Лідзе нарадзіліся мінскі дынамавец Сяргей Паліцевіч, Валерый Жукоўскі з «Макслайна» (будзе гуляць у атацы з гродзенцам Паўлам Савіцкім з «Нёмана» праз дэфіцыт форвардаў) і Аляксей Бутарэвіч з «Зеніта-2» (Расія, Д3), у Смаргоні – Мацвей Дукса (выступае за мясцовы клуб) і Дзяніс Гружэўскі («Шахцёр»), у Наваградку – Андрэй Залескі («Славія»).

Акрамя Бутарэвіча за мяжой выступае гродзенец Аляксей Наско – правёў год у арэндзе ва ўзбекістанскага «Бунедкора». Таксама ў Гродне нарадзіліся Сяргей Чэрнік («Шахцёр»), Ягор Пархоменка («Нёман») і Максім Мякіш («Тарпеда-БелАЗ»).

Мінск

Чакана каманда з самым вялікім выбарам гульцоў. Тут у стартавы склад не трапляюць цэнтральны паўабаронца Мікіта Корзун («Шахцёр»), а таксама нападаючыя Яўген Шыкаўка («Карона», Польшча) і Дзмітрый Анцілеўскі (БАТЭ).

Чацвёра ў гэтай зборнай прадстаўляюць чэмпіянату Расіі (Аляксандр Мартыновіч і Віталь Лісаковіч з «Рубіна», Ягор Філіпенка з «Урала», Валерый Грамыка з маскоўскага «Тарпеда», Д2). Лінія абароны тут самая вопытная сярод усіх супернікаў – сярэдні ўзрост 33,5 гадоў. Акрамя Філіпенкі і Мартыновіча яна складаецца з Дзяніса Палякова («Хапаэль» Хайфа, Ізраіль) і Арцёма Быкава («Дынама» Мінск). Апошні не раз выходзіў у сваіх клубах на флангах абароны.

Таксама ў зборную сталіцы ўваходзяць Антон Чычкан («Дынама» Батумі, Грузія), Валерый Бачароў (БАТЭ), Юрый Кендыш («Жальгірыс», Літва), Іван Бахар («Дынама» Мінск) і Максім Скавыш («Шахцёр»).

Мінская вобласць

У гэтай каманды шырокі выбар цэнтральных паўабаронцаў, і трэба сурʼёзна падумаць, каго выпускаць з першых хвілін: ураджэнца Чэрвеня Яўгена Яблонскага (без клуба), Аляксандра Свірэпу («Дынама» Мінск) з Пухавічаў, братоў-маладзечанцаў Кірыла («Арэнбург», Расія) і Мікіту Капленак («Шахцёр»), Аляксандра Карніцкага («Мезекевешд», Венгрыя) з Стоўбцаў, марʼінагорца Руслана Лісаковіча («Дынама» Махачкала, Д2) або Анатоля Макарава («Арсенал», Расія, Д2) з Ратамкі.

Калі б такая каманда сапраўды існавала, то можна было б сказаць, што яна выходзіць на пік сваіх магчымасцяў (большасці футбалістаў пад 30 – якраз спартовы росквіт). Выключэнне тут складаюць барысаўцы Андрэй Кудравец (БАТЭ) і Ігар Стасевіч («Атыраў», Казахстан), а таксама прадстаўнік Узды Ягор Зубовіч («Нёман»). Таксама адзначым, што ў стартавым складзе апынуліся б трое ўраджэнцаў Барысава – да Стасевіча і Кудраўца дадаўся б Аляксандр Паўлавец («Ламія», Грэцыя).

Размеркаванне іншых футбалістаў па райцэнтрах выглядае так: Мікіта Сцяпанаў («Атыраў», Казахстан) – Смалявічы, Уладзіслаў Малькевіч («Урал», Расія) – Маладзечна, Валерый Гарбачык («Тарпеда-БелАЗ) – Пухавічы. Яшчэ два гульцы нарадзіліся ў аграгарадках Мінскага раёна: Сяргей Карповіч (»Нёман«) – у Пятрышках, Аляксандр Ануфрыеў (»Гомель«) – у Новым Двары.

Магілёўская вобласць

Адразу дзевяць футбалістаў гэтай зборнай нарадзіліся ў абласным цэнтры. Яшчэ двое – Юрый Кавалёў (»Арэнбург«, Расія) і Аляксандр Сялява (»Дынама« Мінск) – прадстаўляюць Бялынічы. Касцяк стартавага складу прадстаўлены гульцамі БАТЭ, якія таксама запатрабаваны ў зборнай, – Даніла Нячаеў, Дзяніс Грачыха, Арцём Канцавы і Дзмітрый Падстрэлаў.

Пры ўсёй пладавітасці ў магілёўскай школы заўважная праблема з цэнтральнымі абаронцамі. Гэтую пазіцыю даводзіцца закрываць дзейным гульцам «Дняпра» – Фёдарам Юркевічам і Паўлам Маркавым. Таксама ў каманды два раўнацэнныя брамнікі-магілёўцы – Павел Паўлючэнка («Пахтакор», Узбекістан) і Сяргей Ігнатовіч («Шахцёр»).

Акрамя іх у Магілёве нарадзіліся Раман Юзэпчук («Тарпеда», Расія, Д2) і Уладзіслаў Ложкін («Туран», Казахстан).

Як думаеце, якая з гэтых зборных стала б найлепшай у Беларусі?

Іншыя пасты блога

Усе пасты