Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/22-гадовы лідар «Дынама» не ведае слова «заўзятар». «Брамніка» адужаў толькі з падказкі – правальны моўны тэст

22-гадовы лідар «Дынама» не ведае слова «заўзятар». «Брамніка» адужаў толькі з падказкі – правальны моўны тэст

Яго калега ў 23 расказваў у Расіі, што па-беларуску ў Беларусі ніхто не размаўляе.

Аўтар — KentYara98
13 студзеня, 07:00
1
22-гадовы лідар «Дынама» не ведае слова «заўзятар». «Брамніка» адужаў толькі з падказкі – правальны моўны тэст

9 студзеня мінскае «Дынама» прымала маскоўскі «Спартак» – i гэта быў чарговы «тэматычны» матч. Часам з такога атрымлiваецца вялiкi крынж.

Але сустрэчу са «Спартаком» прысвяцілi Калядам – i з гэтай нагоды ўспомнiлi беларускую мову (хай i не без любiмай у белхакеi памылкi «лепшы»-«найлепшы»). Роднымi словамi напiсалi анонс гульнi ды пасты пра актыўнасцi для заўзятараў.

Сваё «ранiшняе шоу» ў дзень матча ў «Дынама» ўсё роўна вялi па-руску. Але ж, як высветлiлася, падрыхтавалi моўны тэст для госця, якiм быў траўмаваны яшчэ на «Кубку Першага канала» адзiн з лiдараў каманды Віталь Пінчук.

Пiнчуку давялося перакладаць з беларускай на рускую словы, якiя неяк тычылiся хакея. Пачалi з «гульня» і «гулец» – там праблем не было. Слова «абаронца» гулец пераклаў як «защита», але, зразумеўшы, што адказ не той, сам выправiўся на «защитник». «Пляцоўка» прымусiла Пiнчука крыху задумацца, але ж пераклаў ён слушна – «площадка».

Далей пайшло горш. На слове «заўзятар» Пiнчук (па-руску, вядома) сказаў, што яму ў галаву «чыста лагічна не прыходзіць нічога». Пераклад «болельщик» сказалi за яго.

На слове «брамнік» Пiнчук таксама завiс – тады яму сказалi, што гэта амплуа, i хакеiст усё ж прамовiў «вратарь». Але следам быў новы тупiк – «па-за гульнёй». Пінчук палiчыў, што гэта значыць «после игры» – толькi пасля слоў «сiняя лiнiя» здагадаўся, што ўсё ж «вне».

Далей былi «кідок» і «кідок з нязручнай рукi» – тут Пінчук хутка i правiльна пераклаў «бросок с неудобной руки». Але далей было, па версii аўтараў пытанняў, самае складанае – слова «карыснасць». Тут, напэўна, Пiнчук успомнiў рускае «корысть» – i сказаў, што пачуў быццам бы «дрэнную якасць». Калi яму сказалi, што гэта пра хакейную статыстыку, гулец падумаў, што гаворка нiбыта пра бамбардзiраў. I нават калi Пiнчуку сказалi, што перад карыснасцю ставяць слова «показатель», ён сказаў «очки». Слова «полезность» вядучым прыйшлося гаварыць самiм.

Заставалася перакласцi толькi «пастка» – тут Пiнчук зноў не меў iдэй, але ж пасля падказак, што гэта частка амунiцыi брамнiка, якой ён можа спынiць кiдок, форвард усё ж сказаў «ловушка». На гэтым яго пакуты скончылiся – Пiнчук даў ацэнку: «Цяжкiя словы, калi беларускую ў школе вучыў, там такiх не было». Паверыць 22-гадоваму хакеiсту цяжка – каб тое ж «па-за» не вучылi ў школе?

Цалкам «тэст» Пiнчука можна паглядзець з адзнакi 1:01:00.

З іншага боку, 22-гадовы форвард (на момант здымкi яму было яшчэ 21, ён нарадзiўся 11 студзеня) ведае хоць нешта. А яго калега па зборнай Беларусi форвард Іван Драздоў у мiнулым вераснi (гульцу было 23, 15 лiстапада споўнiлася 24) на пытанне расiйскага СМI, цi ведае беларускую мову, увогуле адказаў: «Не, калі шчыра. У школе ведаў, але забыў ужо». Для чагосьцi Драздоў (як быццам кожнага правяраў) дадаў, што ў нашай краiне нiбыта «ніхто не размаўляе па-беларуску, усе гавораць на рускай». Агулам у тым iнтэрв“ю Драздоў сказаў шмат чаго дзiўнага.

Канешне, тое нядзiўна, што маладыя гульцы не ведаюць роднай мовы – яны ўсё жыццё iснуюць пры Лукшэнку i жорсткай татальнай русiфiкацыi ў Беларусi. Але ж нават беларускiя хакейныя клубы хоць зрэдку, але звяртаюцца да беларускай. На згаданым «калядны матчы» «Дынама» вядучы (якi працуе i на хакеi Лукашэнкi) Дзмiтрый Аўрамчык, якi задаваў Пiнчуку пытаннi, гаварыў па-беларуску, а не толькi па-руску, як звычайна.

А жлобiнскi «Металург», да якога Пiнчук апошнiя гады далучаецца ў плэй-оф ЧБ i дапамагае браць трафей, у вераснi публiкаваў відэа, дзе гульцы чыталі верш Рыгора Барадуліна.

І знаёміў з беларускімі словамі сваіх легіянераў.

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай!

Іншыя пасты блога

Усе пасты