Усе навіны

Сябра выканкаму UCI Макараў адмовіўся ад расійскага грамадзянства

29 чэрвеня, 18:17

Мільярдэр і член выканкама Міжнароднага саюза веласіпедыстаў (UCI) Ігар Макараў адмовіўся ад расійскага грамадзянства.

Бізнесмен стаў шостым мільярдэрам, які адмовіўся ад расійскага пашпарта пасля 24 лютага 2022 года, калі РФ пачала вайну супраць Украіны, выкарыстоўваючы тэрыторыю Беларусі.

Адзначым, што Макарам мае сувязі з Аляксандрам Лукашэнкам. Кампанія мільярдэра «Ітэра» праводзіла непразрыстыя аперацыі па перапродажы газпрамаўскага газу праз Беларусь. Макараў таксама атрымаў ад Лукашэнкі медаль Францыскі Скарыны і ордэн Дружбы народаў.