Усе навіны
Photo

На вайне з РФ загінуў украінскі BMX-райдэр Аляксандр Парвадаў

23 лютага, 17:20

На вайне супраць РФ загінуў украінскі BMX-райдэр Аляксандр Парвадаў.

Парвадаву было 32 гады.

У 2022 годзе Парвадаў пайшоў добраахвотнікам на фронт. Ён ваяваў у складзе 127-й асобнай брыгады Сіл тэрытарыяльнай абароны Узброеных сіл Украіны горада Харкава на Запарожскай кірунку.

Аляксандр актыўна ўдзельнічаў у развіцці BMX ва Украіне, арганізоўваў спаборніцтвы і турніры, праводзіў урокі па BMX для дзяцей.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.