Усе навіны

Экс-велагоншчык Самойлаў дыскваліфікаваны на 4 гады за допінг

23 снежня, 11:46

38-гадовы беларускі экс-велагоншчык Браніслаў Самойлаў дыскваліфікаваны на 4 гады за допінг.

Падставай стаў «неспрыяльны вынік па біялагічным пашпарце спартсмена».

Тэрмін чатырохгадовай дыскваліфікацыі адлічваецца з 23 жніўня 2023 года. Ануляваны ўсе вынікі, паказаныя Самойлавым з сакавіка 2017-га, калі ён яшчэ выступаў за польскі клуб «Спрандзі». Спартсмен пазбаўлены 12 прафесійных перамог, якіх дабіўся ў складзе «Мінска», куды ён перайшоў у 2018-м.

Нагадаем, у канцы сезона-2022 спартсмен завяршыў кар'еру.