Усе навіны

Сталі вядомыя пераможцы адкрытага чэмпіянату Беларусі па веласпорце на трэку

29 лютага, 18:15

На веладроме МКСК «Мінск-Арэна» прайшоў адкрыты чэмпіянат Беларусі па веласпорце на трэку.

Падпісант рэжымнага ліста спартсменаў Яўген Каралёк стаў пераможцам у скрэтчы і гонцы з выбываннем.

У кваліфікацыі мужчынскай індывідуальнай гонкі Каралёк пабіў рэкорд краіны (4.11,044), аднак у фінале вікторыю ў гэтым відзе атрымаў Раман Цішкоў.

У гіце, спрынце і кейрыне сярод мужчын роўных не было Арцёму Зайцаву, які таксама ўстанавіў новы рэкорд Беларусі ў гіце (1.00,565).

Трохразовай чэмпіёнкай чэмпіянату сярод жанчын стала Варвара Басякова, якая перамагла ў гіце, спрынце і кейрыне.

Па выніках скрэтча, наймацнейшай аказалася Ксенія Шынкарэнка, а Ганна Церах святкавала поспех у гонцы з выбываннем і гонцы па ачках.