Усе навіны

Старшыня БФВС Цылінская: «У нас адна ліцэнзія АГ-2024 на шашы, па ёй быў запыт. На трэку фізічна не маглі зарабіць»

26 студзеня, 19:41

Старшыня беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту Наталля Цылінская распавяла пра адзіную ліцэнзію для ўдзелу на АГ-2024, куды беларусы дапушчаныя ў нейтральным статусе.

– У нас ёсць адна ліцэнзія на шасэ ў жанчын, больш нідзе няма. На трэку чыста фізічна не маглі яе зарабіць. Ва ўсіх свае дэдлайны, у нас ужо завяршыўся адбор.

На трэку нават шанцаў не было, таму што каб трапіць на кваліфікацыйныя спаборніцтвы ўжо трэба было мець рэйтынг.

Адпаведна, расiйскія і беларускія спаборніцтвы рэйтынгу не маюць міжнароднага. Туды ж нас проста не дапускалі. Агульнымі намаганнямі дзяўчынкам удалося адну заваяваць – вось яна і ёсць.

Нам даслалі запыт, ці будзем мы карыстацца ліцэнзіяй. Мы пацвердзілі ўдзел, але гэта было напрыканцы 2023-га. Нават не можам меркаваць, што ад іх чакаць, – сказала Цылінская.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.