Усе навіны
Video

Двухразовы чэмпіён «Тур дэ Франс» Вінгергор зламаў ключыцу і рэбры на 4-м этапе «Тура Краіны Баскаў»

5 красавіка, 19:15
1

4 красавіка адбылася гонка 4-га этапа шматдзённай гонкі «Тур Краіны Баскаў», падчас якой адбылося масавае падзенне спартсменаў.

За 32 кіламетры да фінішу, на спуску адбылося вельмі цяжкае падзенне, у якім было задзейнічана некалькі гоншчыкаў, такія як Прымаж Рогліч, Рэмка Эвенепул, Ёнас Вінгергор і іншыя.

Падзенне адбылося на хуткасным павароце, у якім удзельнікі выехалі за межы асфальтаванага ўчастка дарогі, упалі і ўдарыліся аб камяні і іншыя прадметы, якія знаходзіліся за межамі дарогі.

12 спартсменаў упалі, 6 велагоншчыкаў былі шпіталізаваны з рознымі траўмамі.

Бельгійская каманда Team Visma, за якую выступае Вінгергор, на сваёй старонцы ў твітары паведаміла, што ў выніку падзення дацкі гоншчык атрымаў пералом ключыцы, зламаў некалькі рэбраў і мае калапс лёгкіх. Ён шпіталізаваны і застаецца ў бальніцы.

Ёнас Вінгергор – двухразовы чэмпіён «Тур дэ Франс». 27-гадовы спартсмен выйграваў агульны залік гонкі ў 2022 і 2023 гадах. У 2023 годзе дацкі спартсмен станавіўся чэмпіёнам «Тура Краіны Баскаў».

Аўстралійскі велагоншчык Джэй Вайн, які выступае ў складзе UEA Team Emirates, атрымаў пераломы шыйнага і грудных аддзелаў пазваночніка, пераломы рэбраў і пнеўматорэкс правага лёгкага.

34-гадовы славенскі гоншчык Прымаж Рогліч не атрымаў сур'ёзных траўм.

Чэмпіён свету 2022 года па шашэйных гонках у групавой гонцы Рэмка Эвенепул у выніку падзення атрымаў пералом лапаткі і ключыцы.

Перамогу на этапе атрымаў 32-гадовы паўднёваафрыканскі гоншчык Луіс Мэйнтджэс.