Усе навіны

Муж Солы Бажкоў пакінуў велаклуб «Мінск»

9 студзеня, 10:48

Беларускі велагоншчык, муж біятланісткі Ганны Солы, Станіслаў Бажкоў пакінуў велаклуб «Мінск». Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Instagram. Бажкоў знаходзіўся ў клубе з канца 2014 года.

«Я і марыць не мог, што правяду ў камандзе дзевяць сезонаў. Гэтыя гады змясцілі яркія перамогі, новыя знаёмствы, падарожжы ў дзесяткі краін і найлепшыя моманты маёй спартыўнай кар'еры: званні чэмпіёна Беларусі ў групе і раздзелцы, перамогі на спаборніцтвах вышэйшай катэгорыі, выйгрышы маіх аднаклубнікаў і агульнакамандныя поспехі», – напісаў Бажкоў.

Адзначым, што з 24 лютага 2022 года, пасля пачатку вайны ва Украіне велаклуб «Мінск» пазбавіўся магчымасці ўдзельнічаць у еўрапейскіх стартах. У 2022-2023 гадах велагоншчыкі «Мінска» ўдзельнічалі толькі ва ўнутрыбеларускіх і расійскіх спаборніцтвах.