Усе навіны

Жэрар Піке аб канфлікце з арбітрам Мансанам: «Я не #### ні на якую маці. Мяне выдалілі за словы: «Ты судзіш так, як заўсёды»

10 лістапада 2022, 14:12

Абаронца «Барселоны» Жэрар Піке пракаментаваў інцыдэнт са сваім выдаленнем у перапынку матчу з «Асасунай» і запярэчыў на чуткі пра тое, што ён абразіў маці арбітра Хесуса Хіля Мансана.

«Я даю інтэрв“ю з таго часу, як мне споўнілася 17 гадоў. Цяпер я вольны, не трэба быць замкнёным і адказваць тое, што павінен. Я не #### ні на якую маці ўчора. Я растлумачу, як гэта было і як я гэта разумею зараз. Рэферы нам перашкодзіў – першая картка Левандоўскі, якой не было, момант з вуглавым, фол на Алонса…

Гэта прымусіла мяне падысці пагаварыць з арбітрам. Я даў свае каментары наконт некалькіх эпізодаў, вы бачыце гэта на відэа. Мы пайшлі ў тунэль, і я сказаў яму, што ён заўсёды нам шкодзіць. І ён мяне выдаліў. Я здзіўлены гэтым рашэннем. Чырвоная картка за найменшую рэч, што тут сказаць? У АПЛ з суддзямі можна размаўляць. Пасля таго, як мяне выдалілі, мы з некалькімі гульцамі ўвайшлі ў распранальню. Хтосьці з іх сказаў: «######## ад мяне». Рэферы запісаў гэтыя словы на мяне.

У рапарце яны спасылаюцца на тое, што я сказаў пасьля чырвонай. Мяне ж выдалілі толькі за словы: «Ты судзіш так, як заўсёды». Так зрабілі, таму што яны хочуць дыскваліфікаваць мяне на 6 ці 8 матчаў, нават калі я завяршыў кар'еру.

Камера зняла ўсё, што я казаў арбітру. Ім не хапае эмпатыі. У Англіі можна размаўляць па рэферы. Ён праігнараваў мяне і выдаліў за фразу «Ты як заўсёды», – сказаў Піке.