Усе навіны

Андрэй Пракапюк: «Сёння на ўстаноўцы я папрасіў хлопцаў зрабіць свята для заўзятараў. Не атрымалася»

13 лістапада 2022, 10:25

Галоўны трэнер берасцейскага «Дынама» Андрэй Пракапюк пракаментаваў сустрэчу са «Слуцкам» (0:0) у 30-м туры чэмпіянату Беларусі.

«У першую чаргу хочацца павіншаваць усіх з заканчэннем сезону. Заўзятараў, футбалістаў і каманду ў цэлым. Сёння нас прыйшло падтрымаць дастаткова шмат людзей. Размаўлялі з хлопцамі, хацелі парадаваць перамогай заўзятараў, якія ў такі няпросты сезон былі з намі да канца. На жаль, не атрымалася. Да выдалення мы гулялі нядрэнна і стваралі галявыя моманты, але выдаленне трохі нас надламала. Мы не адбіваліся, стараліся гуляць і шукаць шчасця ў чужой брамы. Нічыйны лік сёння заканамерны.

Усе хлопцы прафесіяналы. Ва ўсіх кантракты, таму яны не могуць гуляць праз рукавы. Тым больш у гэтым сезоне мы не так часта радавалі людзей перамогамі, таму на працягу ўсяго тыдня і сёння на ўстаноўцы я папрасіў хлопцаў зрабіць свята для заўзятараў. Не атрымалася", – сказаў спецыяліст.