Усе навіны

41-гадовы футбаліст «Міёр» Каранеўскі: «Не гульцам вучыць суддзяў трэба, а суддзям нас вучыць гуляць»

14 лістапада 2022, 09:08

41-гадовы футбаліст «Міёр» Вадзім Каранеўскі распавёў пра сёлетні сезон Д3, у якім каманда заваявала «бронзу» Віцебскага дывізіёна, а таксама пра судзейства.

– Чым на жыццё зарабляеш?

– Працы я не баюся ніякай і працаваў амаль ва ўсіх нашых арганізацыях. Бралі, каб «закрыць» спорт. Я выступаў сярод арганізацый на раёне, спаборнічаў на міжраённых, абласных, рэспубліканскіх і міжгаліновых спаборніцтвах. Пабываў усюды, на вельмі, ну проста вельмі шматлікіх спаборніцтвах.

– Як ацэньваеш чэмпіянат, гульню сваёй каманды?

– Шмат пытанняў без адказу засталіся да федэрацыі вобласці нашай. Няхай гэта будзе пачаткам выпраўлення памылак. А гульня залежыць ад збору людзей на яе. Гэта ня так проста. Ва ўсіх сваё жыццё, сям'я, праца.

– Ці былі матчы, у якіх адчувалася «рука суддзі»?

– Думаю, не гульцам вучыць суддзяў трэба, а суддзям нас вучыць гуляць. Хай мацнее іх прафесіяналізм і паляпшаецца падыход да футбола і камандам, – сказаў Каранеўскі.