Усе навіны

Альшэўскі пра сыход Філіповіча і Міліча: «Усё ідзе да таго, што яны правядуць «дэмбельскі акорд» у гульні на Кубак, а потым з'едуць. Але, здаецца, пытанне да канца не закрытае»

15 лістапада 2022, 20:15

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі расказаў, што кубкавы матч супраць «Энергетыка-БДУ» стане, магчыма, апошнім для легіянераў каманды Якава Філіповіча і Неманні Міліча.

– Кропкі яшчэ не расстаўленыя, аднак усё ідзе да таго, што хлопцы правядуць «дэмбельскі акорд» у гульні на Кубак Беларусі, а потым з'едуць ад нас. Але, здаецца, пытанне яшчэ да канца не закрытае, – сказаў Альшэўскі.