Усе навіны

ФІФА анансавала запуск Сусветных серый – таварыскіх турніраў для зборных з розных футбольных канфедэрацый у цотныя гады

16 снежня 2022, 16:01

ФІФА ўнесла змены ў паўзы для правядзення таварыскіх матчаў зборных каманд з 2025 года.

Цяпер будзе адно пашыранае акно з чатырма матчамі ў перыяд з канца верасня па пачатак кастрычніка. Яно заменіць два вокны, якія зараз праходзяць асобна ў верасні і кастрычніку.

Астатнія вокны (лістапад, сакавік і чэрвень) застануцца без змен.

Каб павялічыць магчымасць для каманд з розных футбольных канфедэрацый гуляць паміж сабой, ФІФА запусціць новыя таварыскія турніры – Сусветныя серыі ФІФА. Яны будуць праходзіць у сакавіцкія вокны цотных гадоў.