Усе навіны

«Шахцёр» аформіў трансферы Шатары і Дзіванавіча ў «Ахмат» Ташуева

12 студзеня 2023, 15:45
1

Паміж салігорскiм «Шахцёрам» і «Ахматам», які ўзначальвае экс-трэнер «Шахцёра» Сяргей Ташуеў, заключаны трансферныя пагадненні пра пераход Заіма Дзіванавіча і Мілаша Шатары. Сума кампенсацыі не ўдакладняецца.

Шатара далучыўся да салігорскай каманды ў сярэдзіне сезона-2021. Усяго за «Шахцёр» абаронца правёў 34 матчы, у якіх забіў 3 мячы і зрабіў 3 выніковыя перадачы. Шатара разам з «жоўта-чорнымі» двойчы стаў чэмпіёнам Беларусі.

Дзіванавіч стаў гульцом «Шахцёра» перад пачаткам сезона-2022. Хаўбек згуляў у 27 сустрэчах, забіў 1 мяч, 4 разы асіставаў партнёрам і заваяваў золата вышэйшай лігі-2022.