Усе навіны

Ганчарэнка пра працу за мяжой: «Цяпер рускамоўныя трэнеры не ва ўсе краіны могуць трапіць, таму Саудаўскую Аравію, ААЭ варта разглядаць»

15 студзеня 2023, 08:48

Беларускі трэнер «Урала» Віктар Ганчарэнка пракаментаваў магчымасць працы за мяжой.

– Якія каманды маглі ўзначаліць да «Урала»? Чуў пра варыянты ў Саудаўскай Аравіі.

– Нешта было, але былі і больш канкрэтныя варыянты з іншых краін, калі мяне клікалі менавіта на перамовы. Некаторыя прыязджалі дзеля іх у Мінск. Але я не люблю выдаваць клубы, з якімі не зраслося.

– Саудаўская Аравія вам была б цікавая?

– Цяпер такая сітуацыя, што рускамоўныя трэнеры не ва ўсе краіны могуць патрапіць. Заўсёды гэта былі краіны былога СССР. Зараз Украіна сышла далёка, застаюцца Казахстан, Арменія, а так рускіх трэнераў мала дзе любяць. Таму Саудаўская Аравія, ААЭ – гэта тыя варыянты, якія ўваходзяць у лік тых, што варта разглядаць.