Усе навіны

«Вест Хэм» вядзе перамовы пра трансфер аднаго з лепшых нападаючых чэмпіянату Францыі Мофі

15 студзеня 2023, 23:17

«Вест Хэм» прапанаваў 20 млн фунтаў за нападаючага «Лар'яна» Тэрама Мофі, паведамляе Sky Sports.

Яшчэ 5 млн французскі клуб можа атрымаць бонусамі.

23-гадовы нігерыец з'яўляецца адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату Францыі з 12 галамі, больш толькі ў нападаючага «ПСЖ» Кіліяна Мбапэ.

Раней паведамлялася, што гульцом цікавіцца «Эвертан».

З моманту свайго трансферу ў «Лар'ян» Мофі забіў 35 мячоў і аддаў 7 рэзультатыўных перадач у 90 матчах.