Усе навіны

Расійскі агент Сялюк: «Адэола пераходзіць у мінскае «Дынама». Былі прапановы з Кіпра, але мінчукі ставяць задачу стаць чэмпіёнамі»

17 студзеня 2023, 12:45

21-гадовы паўабаронца Рэйманд Адэола працягне кар'еру ў мінскім «Дынама». Пра гэта паведаміў яго футбольны агент Дзмітрый Сялюк.

– Адэола пераходзіць у мінскае «Дынама», гэта арэнда да наступнага снежня. У нас былі прапановы ад кіпрскіх клубаў, але «Дынама» Мінск у гэтым годзе ставіць задачу стаць чэмпіёнам. Плюс яны, найхутчэй, будуць гуляць у еўракубках. Ці вернецца Рэйманд у «Радзіму»? Паглядзім, магчыма, да моманту, калі трэба будзе вяртацца, яго нехта купіць, – сказаў Сялюк.

Нагадаем, у жніўні 2022 года Адэола перайшоў з «Гомеля» ў «Радзіму» з расійскага Д2.

У першым коле сезона-2022 Адэола правёў за «Гомель» 14 матчаў, забіў 2 мячы і зрабіў 4 выніковыя перадачы. Разам з «Гомелем» Адэола выйграваў Кубак Беларусі ў сезоне‑2021/22.

У складзе «Радзімы» футбаліст правёў 9 матчаў, не адзначыўся выніковымі дзеяннямі.

Transfermarkt ацэньвае футбаліста ў 150 тысяч еўра.

OnlyTruth5
Ахахах, в голос)) поменять Кипр на дзинаму)) Значит, приказ до сих пор в действии)
Адказаць
42
Советский белорус
адказаў на каментарый карыстальніка OnlyTruth5
Гэты каментарый схаваны. Паказаць каментарый
Адказаць
-42
Словетский беларус🤡
Каждый год это дерьмо ставит задачу стать чемпионами. Но что то пошло не то после давления назначенцами.
Адказаць
37
trentil
так может уже медальки раздали?
Адказаць
32
Советский белорус
адказаў на каментарый карыстальніка trentil
Гэты каментарый схаваны. Паказаць каментарый
Адказаць
-43