Усе навіны

УЕФА зменіць правілы фінансавага фэйр-плэй з-за апошніх трансфераў «Чэлсі»

24 студзеня 2023, 15:58

Апошнія трансферы «Чэлсі» заахвоцілі УЕФА змяніць правілы фінансавага фэйр-плэй, паведамляе BBC.

Па дадзеных крыніцы, гэта звязана з доўгатэрміновымі кантрактамі навічкоў «Чэлсі». Напрыклад, пагадненне Міхаіла Мудрыка разлічана на 8,5 гадоў. Сума трансферу з данецкага «Шахцёра» склала 89 мільёнаў фунтаў (з улікам бонусаў).

Але, паводле правіл фінансавага фэйр-плэй, «Чэлсі» можа размеркаваць плату за трансфер гульца на працягу тэрміна дзеяння гэтай дамовы пры падачы сваіх гадавых справаздач. Гэта азначае, што трансфер Мудрыка будзе ацэнены ў 11 мільёнаў фунтаў у год па кожнай гадавой фінансавай справаздачы.

Бенуа Бадыяшыле і Датра Фафана падпісалі кантракт з «Чэлсі» на 6,5 гадоў, Ноні Мадуэке – на 7,5, Уізлі Фафана – на 7. Кантракт Рахіма Стэрлінга разлічаны на 5 гадоў.

УЕФА ўсталюе 5-гадовую мяжу, на якую можа размяркоўвацца сума трансферу. Гэтае правіла ўступіць у дзеянне летам і не будзе мець зваротнай сілы.