Усе навіны

Навумаў згуляў за «Атырау» Жукоўскага ў спарынгу з дублем «Рапіда»

3 лютага 2023, 16:50

Прэс-служба «Атырау», які ўзначальвае Віталь Жукоўскі, апублікавала стартавы склад на спарынг з дублем венскага «Рапіда». Матч скончыўся ўнічыю – 2:2.

Сярод стартавых 11 гульцоў выйдзе беларускі абаронца Мікіта Навумаў, які ў канцы снежня 2022 года пакінуў мінскае «Дынама».

Адзначым, што аб падпісанні кантракта з беларусам не паведамлялася.

Раней у казахстанскую каманду перайшлі экс-варатар мінскага «Дынама» Ягор Хаткевіч і экс-паўабаронца «Шахцёра» Ігар Стасевіч.