Усе навіны

Сын Раналдыньё падпіша кантракт з «Барселонай»

7 лютага 2023, 17:21

Нападаючы Жоао Мендэс ды Асіс Марэйра падпіша кантракт з «Барселонай». Пра гэта паведаміў Раналдыньё – яго бацька і былы гулец «Барсы», напісаў у сваім твітары журналіст Нікало Скір.

Раней 17-гадовы бразілец пакінуў «Крузейра». Ён быў на праглядзе ў маладзёжнай камандзе Барселоны.

Раналдыньё выступаў за «Барселону» з 2003 па 2008 год. Разам з камандай ён двойчы выйграў чэмпіянат Іспаніі і аднойчы стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў.