Усе навіны

«Рэал» забараніў Вінісіусу размаўляць з прэсай пасля фіналу клубнага ЧС

12 лютага 2023, 21:57

«Рэал» забараніў вінгеру Вінісіусу Жуніёру размаўляць з прэсай пасля фіналу клубнага чэмпіянату свету, паведамляе Relevo.

Клуб не хоча, каб абвастралася і так ужо напружаная сітуацыя наконт абмеркавання персоны футбаліста ў апошнія некалькі тыдняў.

Калі рэпарцёр падышоў да бразільца пасля ўручэння «Залатога мяча» турніру, ён адказаў: «Я не магу размаўляць».

Раней Вінісіус скардзіўся на стаўленне да яго з боку заўзятараў і гульцоў сапернікаў, а таксама падкрэсліваў праблему расізму ў Іспаніі.