Усе навіны

Гендырэктар «Шынніка»: «Не ведалі, што «Мінай» будзе пражываць у гатэлі. У нас была пазіцыя, каб украінскіх футбалістаў там не было»

14 лютага 2023, 14:17

Генеральны дырэктар расійскага «Шынніка» Сяргей Кулакоў пракаментаваў бойку гульцоў расійскай каманды з футбалістамі «Міная» ў турэцкім гатэлі.

«Не ведалі, што ўкраінская каманда будзе жыць у гатэлі. Мы браніравалі гатэль яшчэ ў лістападзе, у нас была пазіцыя, каб у гатэлі не пражывалі ўкраінскія футбалісты, каб пазбегнуць канфліктаў. На той момант там нікога не было.

Чаму ў гатэлі з'явілася ўкраінская каманда – пытанне да гатэля, мы разбіраемся. Я ўсё выдатна [разумею]: бізнес, грошы і ўсё астатняе, але бяспека павінна быць на першым месцы», – сказаў Кулакоў.

Раней паведамлялася, што «Шыннік» выселілі з гатэля пасля бойкі.