Усе навіны

Піке заявіў, што не павіншаваў Месі з перамогай на ЧС-2022: «Я не бачыў ніводнага матчу турніру»

15 лютага 2023, 12:43

Былы абаронца «Барселоны» Жэрар Піке распавёў, што не павіншаваў экс-аднаклубніка Ліянэля Месі з перамогай на чэмпіянаце свету-2022.

«Шчыра кажучы, не, не павіншаваў. У мяне былі цяжкія апошнія некалькі месяцаў, я мусіў адарвацца ад футбола.

Я наогул не сачыў за спортам, не бачыў ніводнага матчу ЧС-2022. Так, гэта можа здавацца дзіўным. Толькі фінал зірнуў, але нават не цалкам», – сказаў Піке.

Піке і Месі разам выступалі за «Барселону» 13 гадоў.