Усе навіны

Уладзімір Нявінскі: «Хацелася б выйграць Суперкубак, усё ж такі за адзін матч можна стаць уладальнікам тытула, «Гомель» да гэтага імкнецца»

21 лютага 2023, 11:38

Галоўны трэнер «Гомеля» Уладзімір Нявінскі падзяліўся чаканнямі ад Суперкубка Беларусі-2023.

Хацелася б у першую чаргу паказаць добрую, змястоўную, відовішчную гульню. Каб яна спадабалася і гледачам і выканаўцам, гэта значыць футбалістам. Натуральна, мы чакаем гэтай гульні. Гэта не радавая падзея. Хацелася б выйграць. Усё ж такі за адзін матч можна стаць уладальнікам тытула. Мы да гэтага ішлі, ідзем, імкнемся і вядома хочам выйграць гэты матч, – сказаў Нявінскі.

Нагадаем, матч за Суперкубак пройдзе ў суботу 25 лютага ў 16.00. Уладальнік Кубка Беларусі «Гомель» на мінскім стадыёне «Дынама-Юні» сустрэнецца з чэмпіёнам Беларусі салігорскім «Шахцёрам».