Усе навіны

Гомза і Санец сталі гульцамі «Паперпрама» (Football.by)

23 лютага 2023, 09:17

Як паведамляе Football.by, капітан «Белшыны» Дзмітры Гомза, а таксама экс-паўабаронца «Слуцка» Максім Санец сталі гульцамі «Паперпрама».

Адзначым, што ў сезоне-2023 клуб з Гомеля дэбютуе ў першай лізе.

У 25-гадовага Санца – 12 гульняў за «цукарнікаў» у чэмпіянаце Беларусі і два галы.

35-гадовы Гомза ў мінулым сезоне згуляў 26 матчаў за «шыннікаў» у вышэйшай лізе, у якіх вызначыўся 6 забітымі мячамі.

Нагадаем, што раней стала вядома, што ў сярэдзіне студзеня сілавікі Лукашэнку затрымлівалі капітана «Белшыны».

Прычына затрымання форварда невядомая, аднак яго фол прынёс пенальці «Шахцёру» ў матчы каманд у 30-м туры ЧБ-2022, які мог мець дамоўны характар.