Усе навіны

Дзмітрый Анцілеўскі трэніруецца з БАТЭ («Ухо»)

23 лютага 2023, 17:08

25-гадовы беларускі нападаючы Дзмітрый Анцілеўскі трэніруецца разам з БАТЭ.

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Ухо».

Мінулы сезон выхаванец БАТЭ правёў у тбіліскім «Дынама», у складзе якога згуляў у 24 матчах чэмпіянату Грузіі, забіў 3 мячы і аддаў 3 галявыя перадачы.

Раней Анцілеўскі выступаў за «Тарпеда-БелАЗ», «Мiнск», «Дняпро» і мiнскае «Дынама».

Зараз нападаючы знаходзіцца ў статусе свабоднага агента.