Усе навіны

«Інтэр Маямі» цікавіцца Дзі Марыяй. Аргенцінец хоча застацца ў «Ювентусе»

27 лютага 2023, 18:23

«Інтэр Маямі» хоча летам падпісаць вінгера «Ювентуса» Анхеля Дзі Марыю, паведамляе La Gazzetta dello Sport.

Паводле інфармацыі крыніцы, амерыканскі клуб цікавіцца аргенцінцам, то гатовы прапанаваць яму большую зарплату, чым той атрымлівае ў «Ювентус».

Ды Марыя ў сваю чаргу хоча прадоўжыць кантракт з турынцамі, які заканчваецца ў чэрвені і застацца ў камандзе. Трэнер «Ювентуса» Масіміліяна Алегры таксама разлічвае на вінгера ў наступным сезоне і лічыць, што ён будзе карысны пры перабудове каманды.

У бягучым сезоне на рахунку 35-гадовага аргенцінца 7 галоў і 6 асістаў у 21 матчы.