Усе навіны

Трапашка ўзначаліў «Колас» з Чэрвеня з Д3

3 сакавіка 2023, 10:03

Нападаючы Дзяніс Трапашка, які ў мінулым сезоне выступаў за «Колас», узначаліў каманду з Чэрвеня.

У мінулым сезоне на рахунку Трапашкі 8 галоў у 12 матчах другой лігі.

Раней ён гуляў за «Славію», выйграваў Кубак Беларусі разам з «Тарпеда-БелАЗ». Усяго на яго рахунку 60 матчаў у вышэйшай лізе.

Раней яму належаў рэкорд другой лігі па колькасці галоў за сезон. Ён забіў 38 мячоў у сезоне-2012. Аднак у мінулым сезоне гэты рэкорд быў пабіты Кірылам Сідарэнкам, які абышоў цяперашняга галоўнага трэнера «Коласа» на 2 галы.