Усе навіны

«ПСЖ» зацікаўлены ў трансферы Асімхена з «Напалі»

10 сакавіка 2023, 15:48

«ПСЖ» збіраецца ўлетку набыць форварда «Напалі» Віктара Асімхена, паведамляе L’Equipe.

Прадстаўнікі «ПСЖ» ужо сустракаліся з агентамі 24-гадовага Асімхена ў Неапалі.

У якасці альтэрнатывы нігерыйцу «ПСЖ» разглядае 21-гадовага форварда «Бенфікі» Гансалу Рамуша.

У цяперашнім сезоне ў складзе «Напалі» Асімхен згуляў 26 матчаў, у якіх аформіў 21 гол і зрабіў тры рэзультатыўныя перадачы. Статыстыка тут.

Рамуш у складзе «Бенфікі» ў гэтым сезоне згуляў 28 матчаў, у якіх забіў 19 мячоў і зрабіў дзве рэзультатыўныя перадачы. Статыстыка тут.