Усе навіны
Фота

Шакіра пабіла 14 рэкордаў Гінэса дзякуючы трэку аб разводзе з Піке

12 сакавіка 2023, 21:55
1

Спявачка Шакіра стала 14-разовай рэкардсменкай Кнігі Гінэса.

Дзякуючы новаму альбому, у які ўвайшла песня, прысвечаная адносінам з Жэрарам Піке, калумбійка ўстанавіла 14 новых рэкордаў.

Яна стала аўтарам самага папулярнага лацінаамерыканскага трэка на Spotify і YouTube, першай жанчынай, якая змяніла саму сябе на першым месцы чарта Billboard's Latin Airplay, а таксама першай артысткай, якая паднялася ў топ-10 Billboard Hot з іспанамоўнай песняй.

Фота: Marca

З поўным спісам дасягненняў Шакіры можна азнаёміцца тут.

Нагадаем, спявачка і былы цэнтрбек зборнай Іспаніі Жэрар Піке расталіся ў чэрвені мінулага года з-за здрады футбаліста.