Усе навіны

Склад з экс-гульцоў мiнскага «Дынама» згуляе супраць аматарскага расiйскага «Амкала»

14 сакавіка 2023, 23:25

У нядзелю, 19 сакавіка, менскае «Дынама» згуляе з расейскім «Амкалам» з Медыялігі.

За беларускую каманду выступяць Ян Цігараў, Алег Вераціла, Арцём Чалядзінскі, Максім Жаўнерчык, Дзмітрый Пархачоў, Аляксандр Глеб і іншыя.

Матч адбудзецца на стадыёне «Дынама-Юні». Пачатак а 18.00.