Усе навіны

«Барусія» Д узначаліла табліцу Бундэслігі пасля паразы «Баварыі»

20 сакавіка 2023, 00:06

Завяршыўся 25-ы тур Бундэслігі.

У турнірнай табліцы чэмпіянату зноў змяніўся лідэр – на першае месца выйшла дортмундская «Барусія», якая скарысталася паражэннем «Баварыі» ад «Байера» (1:2).

Мюнхенцы адстаюць на адно ачко.

«Уніён», які займае 3-ю пазіцыю, таксама перамог у сваім матчы (2:0 з «Айнтрахтам»). «Барусія» мае перавагу над ім у 5 пунктаў.

Табліца Бундэслігі – тут.