Усе навіны

Хадасевiч пра выдаленне Аляхновіча на Дзмітрыя Лісаковіча: «У гэтым моманце, так атрымалася, адмахнуўся – не хацеў біць»

20 сакавіка 2023, 10:58
1

Журналіст Мікалай Хадасевіч падзяліўся меркаваннем аб выдаленні паўабаронцы брэсцкага «Дынама» Эдгара Аляхновіча, які зрабіў рух рукой у бок твара гульца «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрыя Лісаковіча.

– Салідарны з Ігарам Крывушэнка, што Аляхновіч у гэтым моманце, так атрымалася, адмахнуўся – не хацеў біць.

Аднак разумею, што Аляхновічу - спакойнаму хлопцу - трэба ўлічваць усе гэтыя моманты. Адзін з братоў Лісаковічаў і застаўся ў нашым чэмпіянаце, каб такія моманты дарыць нам усім, дарыць саперніку, паджучваць, драконіць – і гэтак далей – гуляць на карысць сваёй каманды. Такое можа быць, – сказаў Хадасевіч.