Усе навіны

З «Эвертана» могуць зняць ачкі за парушэнне правіл фінансавага фэйр-плэй

24 сакавіка 2023, 21:25

«Эвертан» можа атрымаць пакаранне ў выглядзе зняцця ачкоў за магчымае парушэнне правіл фінансавага фейр-плэй.

У сваёй заяве АПЛ не ўдакладніла спецыфіку патэнцыйнага парушэння, аднак гаворыцца, што ў клуба былі значныя фінансавыя страты за апошнія некалькі гадоў, а таксама канкрэтна ў сезоне 2020/21.

Зняцце ачкоў будзе датычыцца бягучай кампаніі, калі абвінавачанні будуць даказаны. Іншае магчымае пакаранне – штраф.

Зараз «Эвертан» ідзе 15-м у турнірнай табліцы, да зоны вылету – 2 ачкі.