Усе навіны

Абаронца «Іслачы» Радзівонаў: «У Еўропе ў 18-19-20 гадоў гуляюць спакойна, мы таксама павінны»

4 красавіка 2023, 13:13

Абаронца «Іслачы» Кірыл Радзівонаў пасля пераможнага матчу супраць брэсцкага «Дынама» (3:0) у другім туры вышэйшай лігі падзяліўся меркаваннем аб маладым складзе «ваўкоў».

«Я не лічу, што [у «Іслачы»] маладыя футбалісты. Гэта ўжо нармальнага ўзроўню і ўзросту гульцы. У Еўропе вунь у 18-19-20 гадоў гуляюць спакойна, і мы таксама павінны. Не павінны баяцца, выходзіць і гуляць спакойна з такімі камандамі [як брэсцкае «Дынама»].

Маглі больш забіваць, момантаў было дастаткова. Трэба аддаць належнае, брэсцкае «Дынама» – каманда таксама ўмелая дастаткова, па беларускіх мерках добрыя футбалісты выступаюць», – сказаў Радзівонаў.