Усе навіны

«Барселона» летам збіраецца ўзмацніць атаку

7 красавіка 2023, 14:18

Падчас летняга трансфернага акна «Барселона» меркавана будзе ўзмацняць атаку, паведамляе Relevo.

Сярод прыярытэтных трансферных мэт клуба акрамя Ліянеля Месі таксама называюць форварда «Атлетыка Паранаэнсе» Вітора Роке.

Таксама ў «Барселону» можа перайсці абаронца «Рэал Сасьедад» Іньіга Марцінес. Акрамя гэтага клуб можа арандаваць Жаау Канселу з «Манчэстэр Сіці».